Сёння Аляксандар Мілінкевіч збірае подпісы на Віцебшчыне
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у найбліжэйшыя тры дні будзе займацца зборам подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў на Віцебшчыне.
Сёння ён разам з чальцамі ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў на дэпутатаў у мясцовыя саветы наведае Дуброўна і Воршу, на заўтра запланаваная паездка ў Навалукомаль, Полацк і Наваполацк. Пазаўтра Аляксандар Мілінкевіч наведае Віцебск.
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Падчас збору подпісаў ён ужо наведаў гарады Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а таксама горад Мінск.
Аляксандр Мілінкевіч асабіста збірае подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі.
Паводле milinkevich.org