Мост імя Кірава ў Віцебску падобна становіцца улюблёным месцам для людзей, якія з нейкай прычыны вырашылі звесці рахункі з жыццём.
23 лістапада ў 21:10 28-гадовая віцяблянка вырашыла, што без кахання лепш не жыць. Яна папрасіла кіроўцу спыніць таксі, на якім ехала, і, не марудзячы, скокнула з парэнчаў у халодную восеньскую Дзвіну.
На месца здарэння адразу быў накіраваны аўтапатруль з Чыгуначнага раёна. Не разважаючы начальнік узвода 1-й роты палка патрульна–паставой службы лейтэнант Андрэй Лабацкі кінуўся ў ваду, і яму ўдалося ўратаваць дзяўчыну, якая сама хацела абарваць сваё жыццё.