Сталічныя спецыялісты правялі ўнікальную аперацыю на сэрдцы 2-гадовай дзяўчынкі з Віцебска. У яе быў знойдзены прыроджаны парок сэрдца – мышачны дэфект міжжалудачкавай перагародкі.
Як паведамляе агенцтва «Минск-Новости», дагэтуль такім маленькім пацыентам аперацыі на адкрытым сэрцы праводзілі з прымяненнем штучнага кровазвароту. Хірург Мінскага дзіцячага кардыяхірургічнага цэнтра Аляксандр Саўчук зрабіў малаінвазіўную рэнтгенэндаваскулярную аперацыю. З дапамогай арыгінальнай методыкі і спецыяльнага абсталявання ён здолеў ліквідаваць дэфект міжжалудачкавай перагародкі. Па дадзеных агенцтва «Минск-Новости», зараз дзяўчынка адчувае сябе добра.