На Расоншчыне будуць паляваць на рысь

Рысяняты гуляюць. Фота Бернарда ЛандграфаНагадаем, што еўрапейская рысь занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Але сёлета Расонская лесапаляўнічая гаспадарка атрымала ад Мінпрыроды дазвол на адстрэл гэтага прыгожага і высакароднага звера.

Усяго на Расоншчыне зарэгістравана 40 асобін рысі, а ва ўсёй Віцебскай вобласці — 150 асобін. Аднак Мінпрыроды лічыць такую колькасць завялікай і Расонскай лесапаляўнічай гаспадарцы дазволена забіць 10 самцоў еўрапейскай рысі. Тэрміны палявання вызначаныя з 1 снежня па 15 красавіка.

Праўда спецыялісты лесапаляўнічай гаспадаркі запэўнілі, што пры наяўнасці заявак ад запаведнікаў, заказнікаў ці заапаркаў яны гатовыя не забіваць, а адлоўліваць гэтых прыгожых звяроў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ