Мытня затрымала расейскае піва

Ужо тыдзень расейскія машыны з півам не могуць пакінуць мытныя пункты.

Фуры разам грузам размешачныя на спецыяльных часовых складах у Віцебску і Полацку. Спецыялісты правяраюць ці ўтрымлівае піва шкодныя рэчывы і ці адпавядае моц напою той, што указаная на бутэльцы.

Аднак за прайшоўшы тыдзень праверылі толькі дзве машыны, а яшчэ сем чакаюць сваёй чаргі. З такімі тэмпамі праверка можа цягнуцца даўжэй месяца. Расейскія пастаўшчыкі пры гэтым нясуць адчувальныя страты.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ