Януковіч і Сідорскі ўпалявалі дзіка ў запаведніку “Браслаўскія азёры”
Паляванне прэм’ермінстраў Украіны і Беларусі адбылося 25 лістапада на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніка “Браслаўскія азёры”, якая належыць кіраўнцтву справамі прэзідэнта Беларусі. Як паведамляе telegraf.by удача спрыяла Віктару Янувічу.
Украінскі прэм’ер змог упаляваць дзіка вагой у паўцэнтнера. Па звестках УНІАН кіраўнік першапачаткова украінскага урада хацеў мець трафей у выглядзе лаісных рагоў, але. як на зло, беларускія лосі к гэтаму часу паскідвалі рогі.
Для палявання Віктар Януковіч прывёз з сабой у афіцыйную паездку ўласныя стрэльбы. Украінскаму пасольству прйшлося дамаўляцца з беларускімі памежнікамі, каб тыя прапусцілі паляўнічую зброю прэм’ера.