Народные новости Витебска

За пажарны дэтэктар – пад хатні арышт

Наведванне інтэрнату №3 Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту забаронена. Жадаючых трапіць у інтэрнат людзей сустракае шыльда: “Посещение общежития ЗАПРЕЩЕНО до возмещения ущерба 8 этажу общежития”. Больш чым дзіўны тэкст паведамленьня вахцёрка інтэрнату са словамі “А я откуда знаю? Я что-ли запрещала?!” каментаваць адмовілася.

Загадчыца інтэрнату Тацяна Козік патлумачыла, што наведванне студэнтаў, што жывуць у інтэрнаце будзе закрытае, пакуль ня знойдзецца вінаваты ў пашкоджанні супрацьпажарнай сігналізацыі, усталяванай на восьмым паверсе, і ня будзе кампенсаваны кошт пашкоджанага пажарнага дэтэктара. “Я собрала всех ребят и объяснила, что из-за одного хулигана будут страдать все. Неделю у них не будет гостей, тогда расскажут, кто это сделал”, — заявіла Тацяна Козік.

Патлумачыць, якім нарматыўным дакументам прадугледжаны такі від масавых пакаранняў, загадчыца інтэрнату не змагла. Застаецца толькі здагадвацца, ці не прыменіць спадарыня Козік у далейшым да непаслухмяных студэнтаў дэцымацыі, раз кругавую паруку ўжо прымяніла.