У Віцебск можа прыехаць прадстаўнік Еўрасаюза для сустрэчы з А.Казуліным і ўладамі
Дэпутаты Еўрапейскага парламэнта ад Польшчы – былы міністр замежных справаў Браніслаў Герэмак і краўнік Дэлегацыі Еўрапарламэнта ў справах дачыненняў з Беларуссю Богдан Кліх выступілі з прапановай абмеркаваць з ўладамі Беларусі сітуацыю вакол галадоўкі Аляксандра Казуліна.
З такім заклікам дэпутаты звярнуліся да Бэніты Фэрэра-Вальднэр, якая адказвае ў Еўрапейскай камісіі за замежную палітыку. Спадары Кліх і Герэмак прапанавалі таксама накіраваць спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза ў Віцебск, каб ён мог сустрэцца з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, які знаходзіцца ў калоніі “Віцьба-3”, і з прадстаўнікамі ўладаў, паведамляе “Радыё Свабода”.