Паўлу Севярынцу дазволілі адпачынак
Як паведаміла “Радыё “Свабода” маці Паўла, спадарыня Таццяна, праблема з адпачынкам нечакана вырашылася ўчора ўвечары: з Ветрынскай спецкамэндатуры патэлефанавалі і сказалі, што ад’ехаць з Малога Сітна ў Віцебск Паўлу дазволілі з 4 па 6 снежня.
Таццяна Севярынец упэўнена, што пазыцыя вышэйшага кіраўніцтва і адміністрацыі Ветрынскай спецкамэндатуры змянілася невыпадкова. Якраз напярэдадні маці палітвязня дала інтэрв’ю некалькім незалежным медыям, у тым ліку “Радыё Свабода”, дзе выказала меркаванне, што Паўла Севярынца знарок не пускаюць у адпачынак напярэдадні мясцовых выбараў.
Спадарыня Таццяна задаволеная, што сын пабывае дома напярэдадні свайго дня нараджэння. 30 снежня моладзеваму лідэру споўніцца 30 гадоў.