Народные новости Витебска

Супрацоўнікі Дубровенскага РАУС злавілі «Снежную каралеву»

Як толькі ў Расіі не называюць шклоачышчальнікі і растваральнікі, зробленыя з тэхнічнага спірту, – “Максимка”, “Кирюша”, “Ледокол”... Але праз тэрыторыю Віцебшчыны везлі ўжо і шклоачышчальнік “Снежная королева”, названы ў гонар злой гераіні казкі.

27 лістапада злую “каралеву” злавілі за хвост супрацоўнікі Дубровенскага РАУС. Яны спынілі фуру, якая ехала з Падмаскоўя у Бабруйск. У фуры знаходзілася 19 тон шклоачышчальніка агульным коштам больш за 28 мільёнаў рублёў. Кантрабандная “Снежная каралева” канфіскаваная. Паводле інфармацыі прэс-цэнтра УУС Віцебскага аблвыканкама.