32-гадовы віцябчанін пасварыўся з жонкай, узяў 8-месячнага сына і пайшоў з хаты. Калі ён пераходзіў дарогу на вуліцы Заслонава, парушаючы пры гэтым правілы дарожнага руху, яго збіла іншамарка.
Дзіця памерла на месцы аварыі. Ягонага бацьку з чэрапна-мазгавой траўмай завезлі ў бальніцу. Але хутка адпусцілі дадому, бо траўмы былі нязначныя. За рулём знаходзіўся 25-гадовы хлопец. У дзеяннях кіроўцы даішнікі парушэнняў не ўгледзілі – бацька з дзіцём на руках пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам. Пры гэтым да яго было недалёка – метраў 40-50. Да таго ж мужчына быў п’яны, паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии».