Народные новости Витебска

Машыну Мілінкевіча размалявалі ў чырвона-зялены колер

У Лідзе (Гарадзенская вобласць) невядомыя размалявалі чырвона-зяленай фарбай аўтамабіль, на якім прыехаў палітык.

Як паведамляе прэс-служба А.Мілінкевіча, амаль кожны сантыметр машыны быў у чырвона-зялёных пісягах. Паводле прэс-службы, у Лідзе лідэр дэмсілаў працягнуў кампанію “мясцовыя выбары”. Ён правёў нараду з прадстаўнікамі палітычных партый і патэнцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. З ягоным удзелам лідчане таксама абмеркавалі падрыхтоўку мясцовых акцый “За Свабоду”.

Аўтамабіль нехта размаляваў, скарыстаўшыся часам, пакуль Мілінкевіч быў на гэтых сустрэчах. Злачынца ці злачынцы затрыманыя не былі. Увесь час знаходжання палітыка ў Лідзе за ім сачылі міліцыя, людзі ў цывільным і нават журналісты мясцовага тэлебачання, сцвярджае прэс-служба лідэра аб’яднанай апазіцыі.