Віншуем юрыстаў!
Сёння, 3 снежня, у юрыстаў Беларусі – прафесійнае свята.
Сардэчна віншуем усіх, хто працуе ў сістэме органаў юстыцыі: супрацоўнікаў судоў, адвакатуры, пракуратуры, праваахоўных органаў, народнай гаспадаркі. А таксама студэнтаў юрфакаў – будучых юрыстаў. Дарэчы, конкурс на гэту спецыяльнасць ў навучальных установах традыцыйна высокі напрацягу многіх гадоў.
Жадаем Вам, шаноўныя слугі Феміды, здароўя, шчасця і плёну ў Вашай нялёгкай працы. Сёння ўсім ў краіне няпроста, але ж юрыстам, напэўна, ці не складаней, чым прадстаўнікам іншых прафесій. Гэта паспрабуй разбярыся ў законах і шматлікіх іншых нарматыўных актах, якія часта супярэчаць адзін адному. Якую галаву трэба мець!