Музею радзімазнаўства ў Лявонпалі патрэбна дапамога

У вёсцы Лявонпаль, што на Міёршчыне, ёсць адразу два цікавых музеі - Музей радзімазнаўства і народны музей "Хата бабы Ядзвінні". Абодва яны створаны па ініцыятвыве і намаганнямі славутага лявонпальца - паэта Сяргея Панізніка. Экспазіцыя Музея радзімазнаўства складаецца з больш чым 3000 прадметаў. У ім ужо не хапае месца, і новыя экспанаты даводзіцца размяшчаць у мясцовым клубе.

"Экскурсій да нас шмат прыязджае, асабліва летам, і ўсе хочуць паглядзець музей, дык прыходзіцца апраўдвацца, што гэта ўсяго толькі клубны пакойчык. Добра было б, каб знайшлося для яго больш прыдатнае па плошчы памяшканне", - кажа Таццяна Кліманская, загадчыца мясцовага цэнтра культуры і адпачынку, якому сёлета ўвесну былі перадзеныя абодва музеі.

У прыватнасці, у Музеі радзімазнаўства захоўваюцца такія арыгінальныя рэчы як драўляны ровар, гармонік пачатку 20 стагоддзя, Евангелле (1914 г.), "Беларускі каляндар" (1910 г.) і іншыя. Свае работы музею перадалі і ўдзельнікі мастацкага пленэру "У пошуках Атлантыды", які прайшоў у Лявонпалі летась. А сродкаў, каб зберагаць усё гэта багацце, не хапае. Паводле газеты "Народнае слова".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ