Народные новости Витебска

Расійскія вайскоўцы любяць тэлевізары “Віцязь”

Прадпрыемства "Віцязь" выйграла тэндэр па пастаўку тэлевізійнай тэхнікі, які праводзіла Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Завод паставіць для расійскіх вайскоўцаў досыць буйную партыю тэлевізараў "Люксор", якія на сённяшні дзень з'яўляюцца лідэрам продажу кінескопных мадэляў "Віцязя". Дарэчы, гэта ўжо не першая "мабілізацыя" віцебскага тэлезавода: летась ён паставіў для Мінабароны Расіі партыі тэлевізараў "Мобілвіжн", "Астра" і іншых мадэляў, паведамляе газета "Народнае слова".