Казуліну далі на спатканне з жонкай толькі 30 хвілін

Ірына Казуліна сустрэлася з мужам у калоніі “Віцьба-3”. Іх сустрэча доўжылася ўсяго паўгадзіны.
Паводле словаў жонкі, Аляксандр Казулін адмовіўся спыніць галадоўку, бо лічыць, што яго патрабаванні не выкананыя: “Мы прыехалі туды, і нам далі спатканне па просьбе мужа не праз шкло, а ў асобным памяшканні. Аказваецца, муж запытаў загадзя: дайце мне пасядзець разам з жонкай, патрымацца за руку. Таму нам далі асобнае памяшканне для спаткання. Канечне, ён вельмі худы, вельмі – гэта сказана яшчэ мякка. Але настрой у яго бадзёры, гаворыць ён ясна і даволі хутка, як заўсёды. І ён не скардзіўся. Нічога не змянілася: ён не казаў, што яму баліць што-небудзь…”

“Еўрапейкае радыё для Беларусі”

Меткі: ,

Чытайце яшчэ