У Полацку ў Музеі беларускага кнігадрукавання – філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка да калядных і навагодніх святаў адчыніцца выстава старажытных і сучасных календароў.
Як паведамляе БелТА, на выставе будзе прадстаўлена больш за 100 экспанатаў з фондаў мезея. Яе наведвальнікі ўбачаць старажытныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, якія служылі нашым продкам своеасаблівымі календарамі, рарытэтныя календары пачатку мінулага стагоддзя, а таксама сучасныя перакідныя, настольныя, насценныя, кішэнныя календары.
На выставе будуць прадстаўлены факсімільнае выданне “Ізборнік Святаслава” XI ст., дзе змешчаны знакі Задыяка і складзены гараскоп, календары царкоўных святаў, а таксама сапраўдны календар на 1910 год, выдадзены ў Вільні, – з дадаткам, дзе распавядаецца аб перанясенні мошчаў Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк.
Незвычайная экспазіцыя пачне працаваць пасля 20 снежня.