“Несцерка” паехаў на гастролі ў Расію
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа паехаў у Яраслаўль на сёмы міжнародны Волкаўскі фестываль. У горадзе першага расійскага тэатра коласаўцы пакажуць спектакль “Несцерка”, які быў адноўлены да 80-годдзя тэатра.
У ім заняты амаль увесь калектыў тэатра, а ў ролі галоўнага героя на сцэну выйдзе артыст Пятро Ламан.
У гэтым годзе ў Волкаўскім фестывалі прымаюць удзел калектывы з пяці краін. Дарэчы, сёлета ў Віцебску з поспехам прайшлі гастролі Яраслаўскага тэатра імя Волкава. Паводле газеты “Народнае слова”.