Народные новости Витебска

Рэжысёр з Віцебска атрымаў узнагароду за тэлефільм пра інваліда-мастака

Малады рэжысёр з Віцебска, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алег Чарняк атрымаў дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Тэледэбют” на Х міжнародным фестывалі тэлевізійных праграм і фільмаў “Залаты бубен”, які прайшоў у Ханты-Мансійску (Расія).

Тэлефільм “Я такі, як усе” Алег Чарнюк здымаў аматарскай відэакамерай. А распавядае ён пра Алега Маханькова – мастака-інваліда, які піша свае карціны нагамі. Апроч дыплома лаўрэата, віцебскі рэжысёр атрымаў таксама статуэтку “Залатая багіня”. У Ханты-Мансійску ёсць легенда, што Залатую багіню могуць пабачыць толькі самыя вартыя. Таму яна і стала сімвалам фестывальнага конкурсу.

На сёлетні фестываль “Залаты бубен” прыехала шмат прафесіяналаў з Расіі, блізкага і дальняга замежжа. На конкурс было прадстаўлена 90 праграм. Паводле газеты “Народнае слова”.