У Віцебску злавілі 205 “левых” таксістаў
Падатковымі органамі разам з транспартнай інспекцыяй і ДАІ УУС на працягу 10 месяцаў 2006 года высветлена 205 віцяблян, якія аказвалі гараджанам і гасцям Віцебска паслугі таксі без рэгістрацыі прадпрымальнікам і адпаведнай ліцэнзіі на гэты від дзейнасці.
На парушальнікаў накладзеныя штрафы ў суме 31.2 мільёны рублёў, а таксама 19 аўтамабіляў падвергнутыя арышту. Нагадаем, што пры паўторна злоўленага “нелегальнага” таксіста чакае канфіскацыя транспартнага сродку.