Каля Дзісны знойдзены парэшткі самалёта і лётчыка
Лесасекам Дзісненскай лясной гаспадаркі трапілася знаходка часоў вайны. У варонцы яны адшукалі рэшткі самалёта – часткі фюзеляжу, кавалкі дзюралю, асколкі боекамплекту. А таксама сабралі ў мяшкі парэшткі лётчыка.
Мясцовыя жыхары прыгадалі, што падчас вайны, у 1943 годзе, у гэтым месцы зваліўся савецкі бамбардзіроўшчык. Вялікая хуткасць і выбух загналі самалёт глыбока пад зямлю. Пакуль што ўдалося адкапаць парэшткі толькі аднаго чалавека з экіпажу. Паколькі ў бамбардзіроўшчыку, як правіла, былі чатыры чалавекі, належыць адкапаць яшчэ траіх загінулых. Займацца гэтым будзе спецыяльны пошукавы батальён, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі” са спасылкай на тэлеканал АНТ.