Віцебшчына трымае рэкорд па падпісцы на перыядычныя выданні
На кожную тысячу жыхароў у Віцебскай вобласці выпісваецца больш за 610 газет і часопісаў. Гэта самая вялікая колькасць падпісчыкаў на перыядычныя выданні сярод іншых рэгіёнаў краіны.
Даносяць друкаванае слова да падпісчыкаў 2300 паштальёнаў. Зразумела, што пераважная большасць выданняў, на якія падпісваюцца жыхары Прыдзвіння – гэта дзяржаўныя газеты і часопісы. Як адзначае газета “Звязда”, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Пётр Южык у сувязі з гэтым падкрэсліў, што падпісная кампанія – гэта справа палітычная і сацыяльна значная, таму падпіскай круглы год павінны займацца не толькі газетчыкі і паштавікі, але і кіраўнікі выканаўчых структур.