“Маленькі Прынц” прыедзе ў Віцебск

Мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук прадстаўлены да прэстыжнай узнагароды Інтэрнацыянальнага фестываля дзіцячых тэатраў у Субоціцы (Югаславія). Яна называецца “Маленькі Прынц” і прысуджана В.Клімчуку за шматгадовы ўнёсак у развіццё культуры і тэатральнага мастацтва. Пра гэта паведаміў у лісце дырэктар фестывалю ў Субоціцы Слабадан Марковіч.

Упершыню “Лялька” удзельнічала ў фестывалі ў Югаславіі ў 1999 г. Тады спектакль “Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка” атрымаў гран-пры. Пасля таго Віктар Клімчук неаднаразова прымаў удзел у фестывалі і як сябра журы, і як яго старшыня.

У лісце ад Слабадана Марковіча паведамляецца, што “Маленькі Прынц” – скульптура Мійо Міюсковіча і дыплом – будуць уручаны В.Клімчуку на наступным фестывалі ў Субоціцы ў 2007 г.

Адзначым, што сярод званняў Віктара Клімчука ёсць і такое – “Рыцар тэатра”, якім яго ўшанавала беларуская газета “Культура”.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ