Ці абароніць пракурор канстытуцыйныя правы і свабоды?

Група грамадзянаў, якія вылучаліся ў кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў, звярнуліся да пракурора Віцебскай вобласці са скаргай, у якой сцвярджаюць, што пры падрыхтоўцы выбараў Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай і акружнымі камісіямі былі дапушчаны грубыя парушэнні, якія можна кваліфікаваць, як злачынствы супраць канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзяніна і чалавека. Нагадаем, што для збору подпісаў было зарэгістравана 182 ініцыятыўныя групы, а кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравана толькі 47 па 40 акругах Віцебска.

У заяве сцвярджаецца, што праверка сапраўднасці сабраных подпісаў праводзілася неадпаведна працэдуры пазначанай у Выбарчым кодэксе. І больш таго — пратаколы праверак фальсіфікаваліся: “Фактически протоколы проверок достоверности подписей содержат подложные сведения и о количестве проверенных подписей и о размере процентов недостоверных подписей. Цель подлога документов очевидна. На наш взгляд, это было сделано намеренно, чтобы воспрепятствовать гражданам Республики Беларусь с активной жизненной позицией быть избранными в местные Советы, не зарегистрировать их кандидатами в депутаты местных Советов и свести количество угодных кандидатов до минимума, что и произошло”.

Пад заявай падпісаліся: Бялова Н. С., Гарбачова М. І., Гаўруцікаў А. А., Жэляпаў Х. С., Каныгін І. У., Карызна Т. М., Лавец А. С., Маладык М. С., Раманенка В. В., Сарока Г. П., Севярынец Т. Я., Смолікаў К. Э., Токараў У. В. І Фаміна А. А.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ