Віцебскія каталікі аб’явілі 2007 – годам святасці

Біскуп Уладзіслаў Блін, кіраўнік Віцебскай каталіцкай царквы, на прэс-канферэнцыі 15 снежня аб'явіў надыходзячы год годам святасці. "Гэта значыць, што ў наступным годзе ўсе нашыя душпастырскія ініцыятывы будуць накіраваныя на выхаванне святасці ў сэрцах вернікаў", – патлумачыў ён.

Біскуп адзначыў, што 2006 год быў прысвечаны памяці Папы Рымскага Іана Паўла ІІ і прайшоў паспяхова. Пасля прэс-канферэнцыі Уладзіслаў Блін паехаў на адкрыццё 5-га фестываля "Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску" пад назвай "Ісус нарадзіўся". Фестываль праходзіць з 15 снежня па 7 студзеня. У ім прымаюць удзел вернікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі. У праграме – канцэрты, конкурсы батлеек, выставы. 7 студзеня, у дзень закрыцця фестываля, у тэатры імя Я.Коласа пройдзе сустрэча вернікаў, якія адзначаюць у гэты дзень Каляды.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ