Віцебскія ўлады падрыхтоўваюць удзельнікаў алімпіяды ў Ванкуверы

Віцебскі аблвыканкам зацвердзіў план мерапрыемстваў па развіццю зімовых відаў спорта, падрыхтоўцы спартсменаў вобласці да ХХІ зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года у Ванкуверы (Канада).

У прыватнасці, з абласнога і мясцовых бюджэтаў будуць вылучацца сродкі на падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, правядзенне спаборніцтваў, рамонт вучэбна-спартовых устаноў. Асаблівая ўвага надзелена капрамонту асноўных баз падрыхтоўкі нацянальных каманд. У 2007-2008 гг. у Віцебскім Палацы спорту плануецца пабудаваць крытую лядовую пляцоўку, а ў навапалоцкім Палацы спорту пройдзе рэканструкцыя лядовай арэны і машыннага аддзялення, у Віцебскім вучылішчы алімпійскага рэзерву – капрамонт лыжаролернай трасы і біятлоннага стрэльбішча, у Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву – будоўля лыжаролернай трасы і біятлоннага стрэльбішча.

Сёння 15 спартсменаў вобласці з'яўляюцца кандыдатамі на ўдзел ў Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Яны прадстаўляюць 6 зімовых відаў спорту – лыжныя гонкі, біятлон, хакей, шорт-трэк, фігурнае катанне і канькабежны спорт, паведамляе газета "Народнае слова".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ