Устанавіўшы ёлку гэткім неардынарным чынам, у ГЦК толькі выйгралі. Па-першае, незвычайна! Па-другое, выконваюцца правілы пажарнай бяспекі, да якой напярэдадні святаў усе ўстановы і грамадзян заклікаюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. А па-трэцяе, дзеткі падчас карагодаў не зачэпяць зялёныя лапы лясной прыгажуні – яна ж вісіць на столі.
Між іншым, самыя вялікія елкі на Беларусі растуць не абы дзе, а якраз на Віцебшчыне. Як паведаміў намеснік міністра лясной гаспадаркі рэспублікі Мікалай Юшкевіч, вышыня віцебскіх елак дасягае 35 метраў, а узрост – 120-150 гадоў.