Жыхары вёскі ўчынілі самасуд над бацькамі дзяўчынкі, якая загінула на пажары
У вёсцы Старая Будаўка Талачынскага раёна падчас пажару загінула 2-гадовая дзяўчынка. Аднавяскоўцы палічылі, што ў трагедыі вінаватыя яе бацькі-п’яніцы. Над імі быў учынены самасуд. Пасля чаго тыя з вёскі сыйшлі.
У той вечар маленькая Крысціна засталася дома без нагляду. Яе бацькі ў чарговы раз сыйшлі да сяброў піць гарэлку. Дзіця пакінулі на знаёмую. Што адбылося далей, невядома, але жанчына-нянька ў агні не пацярпела і паспела выбегчы з хаты. А дзяўчынка загінула. Яе знайшлі на ложку, хоць гора-выхавацелька сцвярджала, што, калі пачаўся пажар, выкінула дзіця з вакна.
Ідзе разбіральніцтва ўсіх абставінаў гэтай трагедыі, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.