У Віцебскі аблсавет дэпутатаў зарэгістраваны кандытатам старшыня абласной арганізацыі партыіі БНФ Кастусь Смолікаў
У Віцебскі абласны савет па Кіраўскай выбарчай акрузе №52 у Віцебску зарэгістраваны прадстаўнік партыі БНФ – старшыня яе абласной арганізацыі Кастусь Смолікаў.
Яму 35 гадоў, ён часова не працуе. Супернікам кандыдата ад партыі БНФ з’яўляецца беспартыйны Сяргей Бохан, намеснік начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі па лакаматыўнай і вагоннай гаспадарцы.
“У тым, што мяне зарэгістравалі, цалкам заслуга маёй каманды”, – лічыць К.Смолікаў.
Усяго ў Віцебскі аблсавет у якасці кандыдатаў зарэгістраваны 7 прадстаўнікоў палітычных партый. Сярод іх, апроч К.Смолікава, па два сябры ад БСДП (Грамада), ПКБ і ЛДП.