Шведскі пасол падчас візіту у Полацк паказаў добрае валоданне беларускай мовай

З мэтай умацавання культурных стасункаў Полацк наведаў кіраўнік мінскага аддзялення пасольства Швецыі ў Маскве Стэфан Эрыксан. Ён вольна размаўляе па-беларуску, хаця знаходзіцца ў нашай краіне толькі год. Штуршком для вывучэння нашай мовы для спадара Эрыксана стала паездка на Вушаччыну – радзіму Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Пасля гэтага ён наняў настаўніка і займаецца беларускай мовай двойчы на тыдзень.

Госць азнаёміўся з працай Шведскага культурнага цэнтра ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, наведаў мастацкую галерэю, правёў перамовы наконт ажыццяўлення будучых культурна-асветніцкіх праектаў. У студзені 2007 г. пасольства Швецыі плануе правесці ў Полацку акцыю з удзелам мастакоў і музыкаў. Дасягнута дамоўленасць аб стажыроўках полацкіх студэнтаў у шведскіх універсітэтах з мэтай вывучэння шведскай мовы. Амбсада працягне забяспечваць ПДУ шведскай літаратурай і відэафільмамі.

У Віцебску Стэфан Эрыксан збіраецца наладзіць выставу шведскай графікі і семінары для мастакоў. Паводле газеты "Народнае слова"

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ