Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах
Кастусь Смолікаў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты абласнога савету па Кіраўскай выбарчай акрузе №52.
“Я напісаў заяву і сёньня аднес – пра тое, што я здымаю сваю кандыдатуру з выбараў у мясцовыя дэпутаты. Матывацыя простая: выбараў у нас няма й гуляць у гульні ўлады я не хачу. Як мне вядома, хто ні зьвяртаўся ў суд, усім адмовілі, і горад Віцебск фактычна застаўся без апазыцыйных кандыдатаў. Таму мы будзем рыхтавацца да нейкіх іншых падзеяў, і ня будзем браць удзелу ў гэтых выбарах, у гэтым фарсе”, – патлумачыў саё рашэнне К.Смолікаў.
Пасьля адмовы ад удзелу ў выбарах Кастуся Смолікава кандыдатам у дэпутаты абласнога савету застаўся адзіны прадстаўнік апазыцыйных структураў – сябар БСДП (Грамада) Леанід Гаравы з Гарадка. Увогуле ж выбары ў аблсавет атрымаліся амаль безальтэрнатыўныя: толькі ў 11 акругах з 60 балятуюцца два і болей кандыдатаў.
Крыніца: “Радыё Свабода“