Народные новости Витебска

Эколагі Віцебшчыны супрацоўнічаюць з царквой

У Віцебскай вобласці рэалізуецца праграма супрацоўніцтва з царквой па экалагічным выхаванні насельніцтва. У асноўным такая праца вядзецца ў Мёрскім, Лёзненскім, Шаркаўшчынскім і Лепельскім раёнах.

Так, інспекцыі па ахове прыродных рэсурсаў гэтых раёнаў сумесна з прыходамі Беларускай праваслаўнай царквы і выканкамамі сельскіх саветаў правялі асвячэнне і добраўпарадкаванне крыніц і вытокаў, навялі парадак на тэрыторыях каля храмаў, на могілках, у іншых памятных мясцінах. А Расонская раённая інспекцыя дапамагла замяніць вадаправод у царкве гэтага горада.

У Мёрах сёлета прайшоў сумесны семінар святароў і эколагаў на тэму “Ахова навакольнага асяроддзя – справа ўсенародная, справа богаўгодная”, а таксама выстава дзіцячых работ на экалагічную і рэлігійную тэматыку.

Паводле газеты “Народнае слова”.