Народные новости Витебска

Севярынец піша раман пра Беларусь

Вядомы палітык Павел Севярынец, які зараз адбывае пакаранне на “хіміі” у Полацкім раёне, распачаў працу над раманам пра Беларусь. Аб гэтым моладзевы лідэр паведаміў у інтэрв’ю газеце “Віцебскі кур’ер”.

Адказваючы на пытанне журналіста, якое тычылася таго, над чым сёння працуе зняволены палітык, Павел прызнаўся: “Найперш штодня пiшу лiсты — за час “хiмii” iх прыйшло ўжо больш за 720, i мушу адказваць. Вельмi ўдзячны тым, хто пiша i прыязджае. Рыхтую да друку зборнiк артыкулаў, праграмных тэкстаў i апавяданняў 1997—2006 гадоў (кнiга будзе мець назву “Брату”); вычытваю пераклад “Фенаменалогiі Беларусi” (яна ж — “Нацыянальная iдэя”) на рускую мову (перакладае бацька). Але галоўная пiсьмовая праца — раман. Гэта самая вялiкая i сур'ёзная рэч, за якую я калi-небудзь браўся. Сённяшняй беларушчыне i беларускаму хрысцiянству нестае буйных рэчаў. Калi Бог дасць, праз некалькi гадоў маю надзею завяршыць пачатае. Для мяне гэта сапраўды будзе падзея”.