У Барані невядомы злачынца выліў іртуць у дзіцячую каляску

Усяго на гадзіну пакінула на лесвічнай пляцоўцы дзіцячую каляску жыхарка горада Барані Аршанскага раёну, як невядомы выліў туды іртуць.

Жанчына выклікала міліцыю і супрацоўнікаў аддзелу па надзвычайных сітуацыях, якія сабралі ртуць у кантэйнер і правялі дэмеркурызіцыю месца здарэння. У дачыненні да невядомай асобы, якая выліла у каляску ртуць, распачата крымінальная справа. Здарэнне адбылося яшчэ у жніўні, а крымінальная справа была распачата толькі 28 снежня. Больш як чатыры месяцы міліцыянты вырашалі, ці распачынаць справу па такім "нязначным" выпадку.

Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ