У Віцебску праходзіць выстава “АртСвін-2007”
Сімвалу 2007 года прысвечана выстака "АртСвін-2007", якая адчынілася ў абласным краязнаўчым музеі ў Віцебску.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 120 лепшых твораў навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы №1 Віцебска. Дзеці зрабілі парасятак і свінаў розных памераў і колераў, у розных мастацкіх тэхніках і з разнастайных матэрыялаў. Выстава атрымалася незвычайнай, вясёлай і вельмі яркай.