У экспазіцыі прадстаўлена каля 120 лепшых твораў навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы №1 Віцебска. Дзеці зрабілі парасятак і свінаў розных памераў і колераў, у розных мастацкіх тэхніках і з разнастайных матэрыялаў. Выстава атрымалася незвычайнай, вясёлай і вельмі яркай.