У Віцебску з’явілася новае радыё

радио ВСЁравноРадыё “ВСЁравно” працуе праз інтэрнэт і абяцае шмат добрай музыкі.

Дыджэй vaKROLme распавядзе вам пра невядомыя факты з біяграфіі Элвіса Прэслі і паставіць ў афігіеннай кольскасці добрую музыку (без папсы). Так рэпрэзентуе сваю радыёстанцыю былы жыхар Віцебска. Таксама абяцаецца як рускі рокнрол і бітлы, так і сучасны трып-хоп і бразільская электроніка.

Для прыёму радыёпраграмаў “ВСЁ=” вам спатрэбіцца праграма інтэрнэт-тэлефаніі Skype. Пасля ўсталявання гэтай праграмы трэба засці па спасылцы https://skypecasts.skype.com/skypecasts/skypecast/detailed.html?id_talk=174555 і націснуць “далучыцца”. Добрага прыёму!

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ