Сёння варта наведаць Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” – тут абяцаюць зладзіць сапраўдная “Віцебскія калядкі”. Пачатак тэатралізаванага прадстаўлення а 12 гадзіне.
Аматараў зімовых забаў запрашае парк культуры і адпачынку “Мазурына” – з 11 да 15 гадзін тут будзе праводзіцца святочная праграма.
У 15 гадзін сёння ў тэатры імя Якуба Коласа пачнецца традыцыйнае свята духоўнай музыкі.
Увечары на плошчы Свабоды адбудзецца танцавальна-забаўляльная праграма, якая працягнецца да 23 гадзін.