Народные новости Витебска

Віншуем праваслаўных з Калядамі!

Сёння – Божае Нараджэнне па календары праваслаўнай канфесіі. Прыводзім урывак з каляднага паслання архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

“Дабраславіць Богадзіця Хрыстос кожнага з нас у той справе, да якой мы закліканы, і даруе Свае багатыя літасці, радасць духоўную і мірную працу на дабрабыт Святой Царквы і нашай праваслаўнай Бацькаўшчыны ўва ўсе дні новага 2007 года.

Няхай духоўныя дары напоўняць наша жыццё раскошай Божай і дапамогуць нам быць вартымі бязмежнай Любові Хрыстовай, праяўленай ў Яго Нараджэнні”.

(У перакладзе на беларускую мову).