Гран-пры конкурсу батлеек паехаў у Браслаў

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце ў межах хрысціянскага фестывалю адбыўся традыцыйны конкурс батлеек "Зорка Віфлеему", які правяла каталіцкая дыяцэзія.

Спектаклі на калядныя тэмы прадставілі прыхаджане 9 парафій з розных куткоў Віцебшчыны.

На гэты раз уладальнікамі Гран-пры сталі браслаўчане (парафія "Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі"). Першае месца занялі прадстаўнікі Міёр (парафія "Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі"), другое - парафія "Езуса Міласэрнага", а трэцяе - парафія "Антонія Падуанскага".

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ