Навапалачане не шкадуюць грошай на гарэлку, а пасля – на лекі

Чацвёртую частку ўсіх харчовых тавараў, якія набываюць жыхары Наваполацка, складаюць алкагольныя напоі.

Па дадзеных Наваполацкага гарадскога аддзела статыстыкі, у 2006 годзе мясцовыя жыхары купілі спіртнога больш на 17%, чым у 2005 годзе. На алкаголь яны выдаткавалі 32 мільярды рублёў. І гэта без уліку навагодніх святаў. Пры гэтым навапалачане сталі купляць больш сыру, каўбасных і макаронных вырабаў, кавы. Узрос попыт таксама на лекі, друкаваныя выданні і мыючыя сродкі. Адметна, што прыватныя прадпрыемствы Наваполацка прадаюць тавараў удвая больш, чым дзяржаўныя, піша газета "Віцебскі кур'ер".

Меткі: ,

Чытайце яшчэ