Праз “Ваша лато” шчасліўчык з Навалукомля атрымаў кватэру ў Мінску

Супрацоўнікі прадпрыемства "Віцебсклатарэі" пакуль не ведаюць імя шчаслівага ўладальніка ці ўладальніцы 4-пакаёвай кватэры ў Мінску і джэк-пота памерам амаль 74 мільёны рублёў, якія выйграў (выйграла) жыхар (жыхарка) Навалукомля. Гэта самы буйны выйгрыш, які дастаўся жыхару Віцебскай вобласці за ўсю гісторыю існавання латарэі "Ваша лато".

Яе розыгрыш адбыўся 30 снежня, а навалукомльскі шчасліўчык набыў білет у шапіку "Саюздрука". У гэтым жа розыгрышы 10 мільёнаў рублёў дасталіся і жыхарцы Віцебска. А яшчэ адзін выйгрыш - але ўжо ад "Суперлато", напярэдадні Новага году адправіўся ў Паставы, у мясцовы райаддзел міліцыі. Пастаўскія міліцыянеры будуць ездзіць зараз на новым аўтамабілі "ВАЗ-2107".

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ