У Віцебску праходзіць выстава Ісаака Бароўскага, вучня Юдэля Пэна
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адчынілася выстава Ісаака Бароўскага, прысвечаная да 85-годдзя мастака. Вядома, што свае першыя ўрокі малявання ён браў у прыватнай майстэрні Юдэля Пэна. І.Бароўскі выявіў сябе у розных жанрах класічнага мастацтва: партрэтах, пейзажах, станкавым жывапісе.
На выставе ў Ратушы прадстаўлена карціна "Юрый Маісеевіч Пэн", якая паказвае майстэрню знакамітага настаўніка І.Бароўскага. Усяго ў экспазіцыі 55 жывапісных і графічных твораў. Большасць з іх - з фондаў абласнога краязнаўчага музея, астатнія прадставіла ўдава мастака. За сваё жыццё Бароўскі стварыў вялікую галерэю партрэтаў сучаснікаў. Сімвалічна, што некаторыя героі гэтых партрэтаў прыйшлі на адкрыццё выставы.