У Віцебску з’явілася новая касметычная крама

На вуліцы Праўды, 58а у Віцебску на днях адчынілася новая крама – “Азбука красоты”.

Тут можна набыць касметыку, парфюмерыю, сродкі гігіены і бытавой хіміі.

Сродкі прыгажосці тут прапаноўваюць не толькі для жанчын, але і для мужчын і дзяцей. У краме  дзейнічае прынцып самаабслугоўвання, але пры неабходнасці ветлівыя прадаўцы могуць даць пакупнікам прафесійную кансультацыю. Тут таксама існуе сістэма зніжак. На невялічкай плошчы крамы размясціўся досыць багаты і разнастайны выбар тавараў беларускіх і замежных вытворцаў касметыкі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ