Народные новости Витебска

Мілінкевіч наведаў Полаччыну і Глыбоччыну

Два дні доўжылася паездка Аляксандра Мілінкевіча па Віцебшчыне. 9 студзеня ён наведаў Полаччыну і прысутнічаў у якасці даверанай асобы на сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты Аляксандра Зінькевіча (сябар Партыі БНФ) і Ігара Сухарукава (беспартыйнага).
Як паведамляе Радыё Свабода, падчас сустрэчы у Полацку частка прысутных спрабавала учыніць спадару Мілінкевічу абструкцыю, але ён здолеў павярнуць размову ў канструктыўнае рэчышча. Сустрэча ў Наваполацку, на якой прысутнічала больш сарака чалавек, была прысьвечана вырашэньню праблем, зь якімі сутыкаюцца жыхары сталіцы беларускай нафтахіміі.
10 студзеня Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з выбаршчыкамі Глыбоччыны. Ён прыехаў падтрымаць сябра Партыі БНФ Яраслава Берніковіча і Юлію Буку. Паводле Радыё Свабода, спадар Мілінкевіч пасля сустрэч на Віцебшчыне адзначыў пасіўнасць беларускіх выбаршчыкаў, якія не ускладаюць ніякіх спадзяванняў на вынікі чарговых мясцовых выбараў.