Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мосце імя Кірава ў Віцебску

Мірон вывесіў сцяг на мосце імя Кірава ў Віцебску. Фота Сержука СераброСёння блізу 21:00 у цэнтры Віцебска на Дзвіной на мосце імя Кірава Мірон вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Калі да моста пад’ехаў фотакарэспандэнт “Народных навінаў Віцебска” там ужо было дзве патрульныя машыны Кастрычніцкага РАУС. Праз колькі хвілінаў прымчаліся яшчэ тры “патрулькі”. Таксама з іншага берагу Дзвіны падцягнуліся супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС (рака дзеліць горад на два раёны).

Міліцыянты былі проста ў шоку, калі пабачылі, дзе вісіць і як замацаваны сцяг. Вецер гайдаў бел-чырвона-белае палотнішча на тросе з грузам, прычэпленае недзе пад мостам роўна над фарватэрам паўнаводнай ракі. Для таго, каб дабрацца да гэтага месца трэба ісці па тэхналагічных пераходах паміж быкамі, асцерагаючыся, каб сённяшні штармавы вецер не шпурнуў з вышыні больш дваццаці метраў у свінцовыя хвалі па-восеньскі неспакойнага Рубона.

На нашых вачах ніхто з міліцыянераў не адважыўся паўтарыць рызыкоўны шлях легендарнага Мірона.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ