Аддзяленне Амбасады Швецыі ў Мінску прадставіць сёлета у гарадах Беларусі шэраг разнастайных культурніцкіх мерапрыемстваў. Некалькі з іх пройдуць на Віцебшчыне.
18 студзеня ў Мастацкім музеі ў Полацку пакажуць відэаінсталяцыі шведскіх майстроў. Гэтая ж выстава на наступны дзень паедзе ў сталіцу, мінчукі змогуць пабачыць яе ў Музеі сучаснага мастацтва.
З 6 па 25 лютага у музеі Марка Шагала ў Віцебску будзе экспанавацца выстава шведскай графікі “Праз традыцыі ў будучыню”. Шмат мерапрыемстваў пройдзе ў беларускіх ВНУ, дзе вывучаюць шведскую мову – Полацкім дзяржаўным універсітэце, БДУ, Лінгвістычным універсітэце і Цэнтры шведскіх даследванняў.