Народные новости Витебска

Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр выдае кнігі

У Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры ў Полацку летась выдалі тры кнігі: “Преподобная Евфросиния, княжна и игумения Полотская” – пра жыццё нябеснай апякункі Беларусі, “Браслав и Свято-Пантелеимонов скит” – пра розныя цуды, якія адбыліся ў манастыры, а таксама фотаальбом “Храмы и монастыри Полоцкой епархии”, куды ўвайшлі дадзеныя пра яе гісторыю і сучаснасць.

Выдавецкай дзейнасцю сёстры манастыра займаюцца з 1995 года. За гэты час у свет выйшла больш дзесяці кніг, фотаальбомаў і буклетаў. Адноўлены выхад дарэвалюцыйнага перыядычнага выдання “Полоцкие епархиальные ведомости”. Сёлета плануецца выдавецтва кнігі пра жыццё святых, пра манастыр і царкву Спаса і фотаальбому да 100-годдзя перанясення мошчаў святой Еўфрасінні ў Полацк, якое будзе адначацца ў 2010 годзе. 

Паводле газеты “Народнае слова”.