Віцябчанкі шукаюць жаніхоў у далёкім замежжы, а хлопцы прывозяць нявест з Расіі, Украіны і Малдовы
Летась у ЗАГСе Віцебскага гарвыканкама быў
зарэгістраваны 1031 шлюб, з іх 954 – урачыста.
У апошні час сярод моладзі Віцебска стаў модным і такі абрад як заручыны – калі пару афіцыйна аб’яўляюць не мужам і жонкай, а пакуль толькі жаніхом і нявестай. Заручыны ў мінулым годзе зладзілі 43 маладыя пары.
Летась было зарэгістравана 107 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі. Прычым, жаніхоў віцебскія дзяўчаты знаходзілі ў асноўным у далёкім замежжы. А ў хлопцаў былі папулярныя абранніцы з Расіі, Украіны, Малдовы.
Цырымоніі ўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў зараз праводзяцца ў КДЦ “Віцебск”, бо ў градскім ЗАГСе ідзе рамонт.