Новая паслуга для жаніхоў з нявестамі
У аддзеле ЗАГС Віцебскага гарвыканкама ўвялі новую паслугу – папярэдні запіс на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу на ўвесь год. І зараз, калі хтосьці надумаў ажаніцца, напрыклад, у красавіку, у ліпені ці нават у снежні, можна папярэдзіць супрацоўнікаў ЗАГСу аб гэтым хоць сёння, назваўшы ім дату і час будучага вяселля.
Вашу заяўку на ўрачыстую рэгістрацыю прымуць па тэлефоне 48-20-70. Праўда, саму заяву на рэгістрацыю шлюбу трэба будзе напісаць і падаць ужо асабіста. Новая паслуга з’явілася ў сувязі з тым, што звычайна летам і восенню здараецца “вясельны пік”, і ў цэнтральным гарадскім ЗАГСе ўтвараліся чэргі, жаніхі з нявестамі нерваваліся...